У Мінску плануецца пашырыць і падоўжыць некалькі вуліц, паведаміў БЕЛТА дырэктар ДП «Гардарбуд» Сяргей Панеў.
Адзін з праектаў — пашырэнне Даўгінаўскага тракта ад завулка Чарвякова да Палаца дзяцей і моладзі. Гэты ўчастак будзе рэалізоўвацца ў шэсць этапаў і будзе звязаны з комплексам будаўнічых работ, якія ўлічваюць будову веткі метро і размяшчэнне будучай станцыі на вуліцы Арлоўскай.
Цяпер распрацоўваецца праектная дакументацыя на падаўжэнне вуліцы Нававіленскай да МКАД.
— Гэта будзе будаўніцтва паўнавартаснай вуліцы з шасцю палосамі руху ў кожным кірунку і транспартнай развязкай на ўчастку Мінскай кальцавой дарогі побач з запраўкай, — адзначыў Сяргей Панеў.
Найбліжэйшым часам пачнецца рэканструкцыя скрыжавання на завулку Чарвякова. Акрамя таго, зменіцца і вуліца Карастаянавай на ўчастку ад вуліцы Някрасава да вуліцы Арлоўскай.




