Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. YouTube выдаліў каналы дзяржСМІ — тыя прыгразілі «экстрэмізмам»
  2. В Минске «взбесились» цены на аренду жилья. Попытались найти однушку не дороже 260 долларов — вот что из этого вышло
  3. Чыноўнікі збіраюцца ўвесці змяненні для жыровак
  4. 21-гадовы ўнук Лукашэнкі пабудуе цэх за дзяржкрэдыт на льготных умовах
  5. Яшчэ тры гады таму ўлады вызначыліся з тым, каго будуць «браніраваць» ад мабілізацыі ў ваенны час. Дакумент пра гэта трапіў да BELPOL
  6. «Трэба выжыць». Беларускі шоумен, які трапіў у адукацыйны скандал у ААЭ, звярнуўся да падпісчыкаў
  7. Лукашэнка прывёў на «Алімпік-арэну» свайго шпіца. Гэта забаронена законам, які ён сам і падпісаў
  8. П'яны маёр юстыцыі спрабаваў на хаду выпхнуць з аўтамабіля супрацоўніка ДАІ. Інспектар яму дараваў, а што вырашыў суд?
  9. Протасевич заявил, что спецслужбы якобы взломали бот расследователей, вскрывающих бизнес «кошельков» Лукашенко. Журналисты опровергают
  10. ЗША могуць прапанаваць Мінску нафтавую ўгоду ў абмен на перазапуск адносін — СМІ
  11. «Белая Русь» опубликовала в TikTok слова Чемодановой о «Беларуси будущего» — но не закрыла комментарии. Пользователи жестко ответили
  12. Ва Украіне змянілася стаўленне да беларусаў. Сацыёлагі выявілі нечаканы трэнд
  13. «Гэта тое, што ўжо ўплывае на статыстыку цэн па рэальных угодах». Стала вядома, колькі кватэр у Мінску купілі расіяне
  14. Навошта Лукашэнка палохае вайскоўцаў і кажа пра «гадасці» ў войску? Спыталі ў аналітыка
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.